“Інваліды ў Рэспубліцы Беларусь маюць усю паўнату палітычных, сацыяльна-эканамічных і асабістых правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых актах заканадаўства. Інваліды маюць неад’емнае права на павагу іх чалавечай годнасці. Дыскрымінацыя інвалідаў забараняецца і пераследуецца па законе ». Так абвешчаны артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 г. № 1224-XII “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь”
Не будзе лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спагады, але перш за ўсё дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак.
Супрацоўнікі ЦРБ імя Я. Янішчыц надаюць вялікую ўвагу ў сваёй працы вечным каштоўнасцям – дабру і міласэрнасці.
З гэтай нагоды літаратурна паэтычная група “Сузор’е” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц сумесна з аўтаклубам “Веснік” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці Аснежыцкага РЦКД наведалі Жабчыцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Адкрылі праграму супрацоўнік ЦРБ імя Я. Янішчыц Міхальчанка Людміла і вядучая Аснежыцкага РЦКД Стасевіч Святлана літаратурна-паэтычнай кампазіцыяй “Пусть будет жизнь прекрасна”. Цудоўныя песні ў выкананні салістаў Ганчара Аляксандра, Сянкевіч Святланы, Лабандзіеўскага Сяргея, Тарапава Дзяніса пакінулі пасля сябе добры настрой, вялікае ўражанне і ўсмешкі на твары кожнага прысутнага.
Ісаеня Надзея Уладзіміраўна
бібліятэкар бібліобуса
ЦРБ імя Я. Янішчыц