80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Коўтун

80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Коўтун

Валянціна Міхайлаўна Коўтун (1946–2011) – літаратуразнавец, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца, рэдактар.

Нарадзілася ў вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна ў настаўніцкай сям’і. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а потым вучылася ў Малоткавіцкай СШ. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школах Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пачынаючы з 1970-х гадоў супрацоўнічала ў якасці літсупрацоўніка і рэдактара з выдавецтвамі «Юнацтва», часопісаў «Полымя» і «Маладосць».

Друкавалася з 1966 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Каляровыя вёслы» (1971), «Метраном» (1985), «Свяча любові» (2006), «Малітва да Калымы» (2009) і іншых. За кнігу «Метраном» атрымала Літаратурную прэмію імя А. Куляшова (1986). Напісала раманы «Крыж міласэрнасці» (1988), «Пакліканыя» (2007), а таксама п’есы «Вясельны хутар», «Крыж Ігуменні», «Шлях палачанкі». У якасці літаратуразнаўцы аўтарка кніг «Святло народнага слова» (1984) і «Крыніца паэзіі» (1987).

Добавить комментарий