У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц стартаваў новы культурна-асветніцкі праект «Скарбніца беларускай душы».
Яго мэта — далучаць дзяцей і моладзь да народных традыцый, выхоўваць любоў да роднай культуры і паказваць, наколькі яна жывая, цікавая і сучасная.
Праект арганічна ўпісваецца ў рэспубліканскі праект «Кожная пятніца — роднае, свае», які аб’ядноўвае ўстановы культуры па ўсёй краіне ў імкненні захаваць нацыянальную спадчыну і перадаць яе новым пакаленням.
Першая сустрэча ў рамках новага праекта была прысвечаная народнаму святу Стрэчанне. На яе запрасілі вучняў 2 «Б» класа гімназіі №1 імя Ф. Я. Перца.
Дзеці даведаліся: чаму казалі, што на Стрэчанне «зіма з вясною сустракаецца», навошта нашы продкі асвячалі «грамнічныя» свечкі, як па надвор’і ў гэты дзень прадказвалі ўраджай. Але самым чаканым момантам стала інтэрактыўная забава — варажба на вясновых сімвалах «Варажба на кветку» і майстар-клас «Грамнічная свечка сваімі рукамі».
Праект «Скарбніца беларускай душы» толькі пачынаецца. Наперадзе — новыя святы, новыя сустрэчы і адкрыцці. Бо беларуская культура — гэта скарб, які варта берагчы і якім варта дзяліцца.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!







