105 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

105 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

Іван Пятровіч Шамякін (1921–2004) — беларускі пісьменнік, драматург, народны пісьменнік Беларусі.

Нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў сяле Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Падчас вучобы ў тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў пісаў вершы і быў членам літаб’яднання пры гарадской газеце «Гомельская праўда». Вайну ён сустрэў у арміі, дзе служыў камандзірам гарматнага разліку. У 1945 годзе ў часопісе «Полымя» была надрукавана яго першая аповесць «Помста».

Пасля вайны працаваў школьным настаўнікам, скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Збор матэрыялаў для рамана «Глыбокая плынь» (1949) вёў, праводзячы семінары з калгаснікамі. Гэты і наступны раман «Крыніцы» (1957) былі экранізаваны.

Актыўна займаўся грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю: быў дэпутатам і старшынёй Вярхоўнага Савета БССР (1971–1985), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, галоўным рэдактарам «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». У 1963 годзе ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на ААН.

Асноўныя творы: «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды».

Добавить комментарий