️Аляксей Нічыпаравіч Карпюк – беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, Заслужаны работнік культуры БССР, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа.
️Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, бацька быў сябрам КПЗБ. У 1934 годзе скончыў сямігодку і ў 1938-1939 гадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, пасля яе закрыцця, у 1939-1941 гадах – у Навагрудскім педагагічным вучылішчы.
️Упершыню ў друку Аляксей Нічыпаравіч дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце», на старонках якой расказвае пра аднаўленне пасляваеннага Гродна студэнтамі педагагічнага інстытута. Сапраўдны поспех і шырокую вядомасць яму прынёс раман «Данута», які прызнаны адным з лепшым беларускіх твораў пра каханне. Раман здабыў прыхільнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Неаднаразова перавыдаваўся, перакладаўся на іншыя мовы.
️Апублікаваныя творы А.Карпюка : кнігі аповесцей і апавяданняў
«Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988), аповесць «Белая дама» (1991).