Мова – гэта гісторыя народа. Мова – гэта шлях цывілізацыі і культуры.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў бібліятэках Піншчыны стартуе Тыдзень роднай мовы.
З 17 па 23 лютага ў бібліятэках раёна дзейнічаюць тэматычныя выставы літаратуры, прысвечаныя асаблівасцям, вытокам паходжання і сучаснаму стану нашай роднай, беларускай мовы.
Для чытачоў арганізаваны літаратурныя сустрэчы, урокі пісьменства, гадзіны папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, віктарыны і многае іншае.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!