Вёска Пінкавічы адыграла важную ролю ў жыцці класіка беларускай літаратуры, бо менавіта тут ён працаваў настаўнікам з 1904 па 1906 гады.
У рамках тыдня папулярызацыі творчасці Я.Коласа ў Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Як песня народа, неўміручы наш Колас».
Удзельнікамі сустрэчы былі вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з творчым шляхам пісьменніка, асабліва звярнуўшы ўвагу на гады жыцця , якія прайшлі ў вёсцы Пінкавічы. Дзеці пачулі любімую песню Я.Коласа «Чаму ж мне не пець» і некаторыя песні, пакладзеныя на вершы беларускага класіка.
А законылася сустрэча гульнёй «Ручнік». Радасныя, з цэлым шэрагам добрых эмоцый, пакідалі дзеці бібліятэку са словамі ўдзячнасці за цікавую сустрэчу.