30 красавіка ў Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы для вучняў Пінкавіцкай школы праходзіў вусны часопіс “Блаславённыя Скарынай”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкары пазнаёмілі юных чытачоў з жыццёвым шляхам першадрукара, яго кнігавыдавецкай і асветніцкай дзейнасцю. Удзячныя нашчадкі ганарацца сваім земляком. Сёння ў гонар Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль. Яго імя носяць навучальныя ўстановы і вуліцы, бібліятэкі і грамадскія аб’яднанні. Помнікі Скарыне размешчаны ў Полацку, Мінску, Лідзе, Калініградзе, Празе.
Напрыканцы мерапрыемтсва вучні адказвалі на пытанні віктарыны, якія былі складзены паводле аповесці Анатоля Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга.”