20 лістапада ёй, непрыручанай птушцы Палесся — “палескай ластаўцы”, споўнілася б 68 гадоў. Амаль у Дзень народзінаў вялікай беларускай паэткі сімвалічна у чытальнай зале Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц прайшла прэзентацыя першага тому выдання Святланы Калядкі і Тамары Аўсяннікавай пад назвай “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. У хуткім часе свет пабачаць астатнія тры тамы.