Ахова, адраджэнне і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны родных мясцін з’яўляецца неад’емным накірункам дзейнасці бібліятэк Пінскага раёна.
З мэтай выяўлення патэнцыялу бібліятэк у справе адраджэння і захавання гістарычнай і культурнай спадчыны Піншчыны, усебаковага вывучэння і даследавання роднага краю, патрыятычнага выхавання жыхароў сваёй мясцовасці быў праведзены раённы агляд-конкурс на лепшы летапіс сваёй вёскі “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” сярод бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Работнікі бібліятэк з усёй адказнасцю, энтузіязмам і любоўю падышлі да ўдзелу ў гэтым конкурсе. Была правядзена вялікая даследчая і пошукавая работа.
Журы раённага конкурсу адзначыла разнастайнасць увасобленых ідэй і творчы падыход удзельнікаў, высокую інфарматыўнасць і якасць афармлення прадстаўленых матэрыялаў.
Пераможцы агляду-конкурсу вызначаліся па лепшых паказчыках выканання конкурсных заданняў. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі вынікаў выканання конкурсных заданняў з’яўляліся: глыбіня і паўната выкладу матэрыялу, дакладная перадача фактаў, правільны аналіз архіўных дакументаў, творчы падыход да працы і арыгінальнасць падачы матэрыялу, граматнасць, прафесійны ўзровень і якасць афармлення работы.
Узнагароджванне пераможцаў адбылося на раённым семінары “Роля бібліятэкі ў зберажэнні народнай культуры і традыцый” на базе Мерчыцкай сельскай біблітяэкі. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.
Пераможцамі агляду-консурсу прызнаны наступныя бібліятэкі: 1-е месца — Лагішынская гарпасялковая бібліятэка, 2-е месца — аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц, 3-е месца — Плешчыцкая сельская бібліятэка.
У намінацыі за творчы падыход, глыбіню і паўнату выкладу матэрыялу ўзнагароджаны Парэцкая, Пінкавіцкая, Бярозавіцкая сельскія бібліятэкі.
Конкурс завяршыўся. Ён садзейнічаў адраджэнню нацыянальнай, культурна-гістарычнай спадчыны краю, захаванню нацыянальнага, духоўнага і культурнага здабытку Піншчыны, выхаванню любові да роднага краю, да яе гісторыі і культуры, яе людзей, ушанаванню аднавяскоўцаў-землякоў, узмацненню ролі бібліятэк, як цэнтраў краязнаўчай інфармацыі, стымуляванню творчай актыўнасці супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк.
Загадчык аддзелам
бібліятэчнага маркетынгу
ЦРБ імя Яўгеніі Янішчыц
К. Л. Міхалевіч
