Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Аснежыцкай сельскай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Таямніцы беларускіх слоў”. Праз вершы, загадкі і скорагаворкі юныя чытачы здзейснілі захапляючае падарожжа ў цудоўную краіну роднай мовы. З вялікім задавальненнем яны ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, цікавыя факты з беларускай мовы. І, безумоўна, вялікая колькасць яркіх кніг зрабіла вандроўку ў краіну мовы сапраўды захапляльнай і запамінальнай.
Вайтовіч Т.М.,
бібліятэкар Аснежыцкай СБ