150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

Цётка (сапр. — Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч) (1876–1916) – беларуская паэтэса, празаік, грамадска-палітычны дзеяч, педагог.

Нарадзілася 15 ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён). Вучылася ў Пецярбургу на педагагічных курсах. Працавала настаўніцай і урачом-памочнікам. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху 1905 года. Эмігравала ў Галіцыю, вучылася ва Львоўскім і Ягелонскім універсітэтах. Працавала актрысай у тэатры Ігната Буйніцкага, кіравала выданнем часопіс «Лучынка». У гады Першай сусветнай вайны – сястра міласэрнасці.

Першыя вершы напісала ў час навучання ў Пецярбургу, дзе ўваходзіла ў склад студэнцкага гуртка «Круг беларускай народнай прасветы». Аўтар зборнікаў вершаў «Скрыпка беларуская» (1906), «Хрэст на свабоду» (1906), дзіцячых кніг «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» і інш.

Добавить комментарий