У бібліятэках Піншчыны праходзяць тэматычныя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». Гэта чытанні, віктарыны, майстар-класы і сустрэчы, прысвечаныя беларускай мове, культуры, традыцыям і гісторыі краю.
Асаблівая ўвага — кнізе: знаёмства з творамі родных аўтараў, гучныя чытанні, прэзентацыі краязнаўчых выданняў і кніжныя выставы.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!







