«Вянок радкоў ад Пінчукоў»

«Вянок радкоў ад Пінчукоў»

Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў»

Я не магу ўявіць сябе
Без гэтай вуліцы вясковай,
Што тоне ў кіпене садоў,
Із года ў год парой вясновай.

Без сінявокіх васількоў,
Шырокай, палявой дарогі,
Ты па якой ідзеш дамоў,
А пыл твае цалуе ногі.

Без шэпту спелых каласоў
І песні звонкай жаваронка,
Бялюткіх у небе аблакоў,
Плывучых над маёй старонкай.

Без гэтых ніў, палёў, лугоў,
Рабін палаючых на ўзлессі
Люблю цябе, жыву табой,
Маё блакітнае Палессе.

ВАЛЕНТИНА ВАХИТОВА

Добавить комментарий