Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны клічуць грамадзяніна да выканання свайго абавязку, да подзвігаў і рэкордаў. Але каб здзейсніць сваю мару, стаць паўнацэнным грамадзянінам Айчыны, неабходна з юных год умацоўваць сваё здароўе, развіваць сілу, спрыт, розум, засвойваць культурныя каштоўнасці народа, шанаваць сваіх бацькоў і паважаць старэйшых.
У нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў другую нядзелю мая. З гэтай нагоды ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц была праведзена тэматычная гутарка “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”, якая суправаджалася відэапрэзентацыяй. Бібліятэкар нагадала прысутным, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца герб, сцяг і гімн. Гэта сімвалы Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі. Навучэнцы даведаліся аб гісторыі дзяржаўнай сімволікі, аб значэнні кожнай дэталі герба і сцяга, а таксама аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Беларусь – дзяржава для народа”, відэаролік “Герб и флаг Республики Беларусь”.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы СШ №12 і студэнты 221 Б групы Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А.Я. Кляшчова.
Самуйлік Ірына Іванаўна,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя Яўгеніі Янішчыц

