Берасцейшчына багатая на знакамітых пісьменнікаў, паэтаў, якія пішуць не толькі пра сваю Радзіму, але і ў сваіх творах раскрываюць гістарычныя, ваенныя, глабальныя тэмы.
21 студзеня адбылася анлайн – прэзентацыя літаратурнага альманаха «Берасцейская скарбніца». З вялікім задавальненнем у ЦРБ імя Я.Янішчыц далучыліся да мерапрыемства члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, творы якіх увайшлі ў зборнік.
Сярод аўтараў альманаха ёсць вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі паэты, празаікі, публіцысты, эсэісты. Але ёсць у ім і менш знаёмыя творцы і пачаткоўцы, якія, дзякуючы гэтаму выданню, выходзяць у вялікі свет літаратуры.